Вы на портале

Ініцыятыву аб публікацыі нарматыўных прававых актаў на дзвюх дзяржауных мовах падтрымаў Міністр юстыцыі

Размову аб тым, каб надаць юрыдычную сілу нарматыўным прававым актам, якія неафіцыйна пераведзены на беларусскую мову, пачала дэпутат Алена Анісім на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу. Міністр юстыцыі Алег Сліжэускі пагадзіўся з неабходнасцю гэтай ініцыятівы.

Обновлено
1792 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

Нарматыўныя прававыя акты ў Рэспубліцы Беларусь могуць прымацца на адной з дзяржаўных моў: або на рускай, або на беларускай. Таму зараз існуець вялікі шэраг пастаноў і законаў, якія не маюць пераклада на беларускую мову. Варта адзначыць, што ёсць прававыя акты, якія выдаюцца толькі по-беларуску, але іх значна меньш. Алена Анісім, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, звярнулася да Міністра юстыцый з пытаннем аб вырашэнні гэтай сітуацыі: «Існуе практыка: на якой мове закон прыняты, на такой мове ён правамоцны, усё астатняе проста пераклад».

Алег Сліжэўскі пагадзіўся з тым, што трэба пашыраць магчымасці для дзвюх моў і публікаваць акты і на рускай, і на беларускай мовах.

Алена Анісім разпавяла, что грамадская ініцыятыва гатовая да таго, каб падрыхтаваць увесь пакет Крымінальнага і Грамадзянскага кодэкса на беларускай мове. Дэпутат адзначыла, што ўжо зараз падрыхтавана заканадаўства па-беларуску, на аснове выдадзенага раней Грамадзянскага кодэксу і перакладаў актаў, якія публікаваліся у газеце «Звязда». Астаецца толькі адкрытым пытане аб надзяленні перакладаў юрыдычнай сілай.

«Давайце прапрацуем гэтае пытанне», – пагадзіўся Міністр юстыцыі.

Крыніца: НЦПІ

1792 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
Последнее
по теме